Ваенныя з паўночнай Карэі, прыцягнутыя Крамлём да баявых дзеянняў супраць ВСУ ў Курскай вобласці, расстралялі ваенную тэхніку батальёна «Ахмат», забіўшы васьмярых «кадыраўцаў».
Пра гэта паведамляе ГУР у сваім telegram-канале.
У паведамленні ўкраінскай разведкі гаворыцца, што вораг пачаў выкарыстоўваць паўночнакарэйскіх вайскоўцаў у штурмавых дзеяннях у складзе зводных падраздзяленняў марской пяхоты і ПДВ. Паўночнакарэйскія войскі ўжо панеслі першыя страты, у прыватнасці, украінскія абаронцы паспяхова накрылі такую групу пры дапамозе fpv-дронаў.
Па стане на 14 снежня арыенціровачныя страты ў жывой сіле варожых падраздзяленняў, у склад якіх уваходзяць расійскія і паўночнакарэйскія ваенныя, складаюць 200 чалавек.
Узгодненасці дзеянняў паміж расійскімі і паўночнакарэйскімі вайскоўцамі замінае моўны бар’ер. Менавіта з-за няведання мовы вайскоўцы з КНДР адкрылі агонь па расійскіх войсках, забіўшы васьмярых «кадыраўцаў».
У разведцы нагадалі аб перакідванні на расійскую тэрыторыю каля 11 тысяч ваенных паўночнакарэйскай арміі. У месцах іх размяшчэння краіна-агрэсар увяла асаблівы контрразведвальны рэжым.
Крыніца: ГУР
нг